ПАЛАЖЭННЕ
аб школьным літаратурна-творчым аб’яднанні “Натхненне”
Літаратурна-творчае аб'яднанне «Натхненне» (далей – Аб’яднанне) ёсць добраахвотнае аб'яднанне, створанае пры дзяржаўнай установе адукацыі “Пятрышкаўская сярэдняя школа” з мэтай развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.
Асноўныя мэты Аб'яднання
1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.
2. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.
3. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.
Задачы
1. Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.
2. Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.
3. Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.
4. Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.
5.Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі, папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў.
6. Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.
Члены Аб'яднання. Іх правы і абавязкі
1.Членамі Аб'яднання могуць стаць вучні ўстановы адукацыі, якія прызнаюць палажэнне аб Аб'яднанні i выконваюць яго патрабаванні.
2.Члены Аб'яднання маюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў, прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.
3. Члены аб'яднання абавязаны: актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і задач Аб'яднання, аказваць дапамогу іншым членам, выконваць дысцыпліну, удзельнічаць у рабоце Аб'яднання.
Формы работы Аб'яднання:
- тэарэтычныя заняткі;
- практычныя заняткі;
- вывучэнне і абмеркаванне мастацкіх і паэтычных твораў
- удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
- выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
- творчыя вечары;
- знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў і паэтаў;
- творчыя і даследчыя работы;
- літаратурныя гульні, віктарыны, КВНы;
- літаратурна-музычныя вечары;
- паэтычныя фестывалі;
- майстар-класы вядомых паэтаў;
- выступленні членаў Аб'яднання ваўстановах адукацыі;
- творчыя семінары з маладымі аўтарамі;
- урокі літаратурнага майстэрства;
- сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, крытыкамі і літаратуразнаўцамі;заняткі па літаратурнаму майстэрству;
- абмеркаванне ўласных тэкстаў;
- вывучэнне асноў пабудовы тэксту і засваенне розных літаратурных прыёмаў.
У працэсе работы ў Аб’яднанні падлеткі навучацца:
- бачыць цудоўнае ў навакольным свеце,
- больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць паэтаў і пісьменнікаў,
- набудуць навыкі выразнага чытання,
- асвояць асновы вершаскладання,
- навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, літаратурныя бюлетэні,
- навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю,
- навучацца складаць праекты і сцэнарыі.
Парадак працы
Членамі Аб’яднання сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.
План работы будуецца на аснове плана работы ДУА “Пятрышкаўская сярэдняя школа”, метадычнага аб’яднання настаўнікаў грамадска-гуманітарных дысцыплін.
Аб’яднанне праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.
Аб’яднанне можа арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў Аб’яднання, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах рознага прафесійнага ўзроўню.
Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у Аб’яднанні, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце ДУА “Пятрышкаўская сярэдняя школа”.
Пасяджэнні Аб’яднання праводзяцца адзін раз у чвэрць ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў Аб’яднання.
Парадак уступлення ў Аб’яднанне
Членамі Аб’яднання могуць быць вучні 5-11 класаў установы адукацыі, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці або якія цікавяцца паэзіяй і прозай, а таксама педагагічныя работнікі, работнікі школьнай і сельскай бібліятэк.
Для ўступлення ў Аб’яднанне неабходна запоўніць картку рэгістрацыі членаў літаратурна-творчага аб’яднання “Натхненне”.
Органы кіравання Аб’яднаннем
Куратарам Аб’яднання з'яўляецца адзін з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры або рускай мовы і літаратуры.
У задачу куратара ўваходзіць:
• арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння Аб’яднання з метадычным аб’яднаннем настаўнікаў грамадска-гуманітарных дысцыплін, з сельскай бібліятэкай;
• каардынацыя дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
• ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з членамі Аб’яднання на аснове зацверджанага плана;
• падрыхтоўка членаў Аб’яднання да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);
• распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з Кіраўніком;
• падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання сумесна з Кіраўніком;
• іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.
Агульнае кіраўніцтва Аб’яднаннем ажыццяўляе Кіраўнік, які штогод выбіраецца з ліку членаў Аб’яднання адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў, тэрмінам на адзін год.
У функцыі Кіраўніка ўваходзіць:
• кіраванне стратэгіяй развіцця Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
• каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэння са складу Аб’яднання;
• распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з куратарам і метадычным аб’яднаннем настаўнікаў-прадметнікаў;
• падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання;
• іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.
Правы і абавязкі членаў Аб’яднання
Члены Аб’яднання маюць права:
• прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Аб’яднаннем;
• выбіраць і быць абраным на пасаду Кіраўніка Аб’яднання;
• ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці Аб’яднання;
• атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Аб’яднання;
• выйсці са складу Аб’яднання шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;
• ўносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях Аб’яднання і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;
• ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы Аб’яднання на год;
• мець уласнае меркаванне, публічна яго агучваць і абараняць сваю пазіцыю;
• свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;
• шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў Аб’яднання;
• бесперашкодна адклікацца пра творчасць астатніх членаў Аб’яднання, абмяркоўваць творчасць іншых членаў Аб’яднання на пасяджэннях;
• выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях Аб’яднання;
• публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;
• павышаць ўзровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах;
• члены Аб’яднання маюць паміж сабой роўныя правы.
Члены Аб’яднання абавязаны:
• ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
• імкнуцца да творчага росту;
• не выкарыстоўваць дзейнасць Аб’яднання ў карысных мэтах;
• строга выконваць аўтарскія правы іншых членаў Аб’яднання;
• актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад Аб’яднаннем;
• рэгулярна наведваць пасяджэнні Аб’яднання;
• выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях Аб’яднання;
• выконваць існуючыя правілы і традыцыі Аб’яднання;
• беражліва адносіцца да гісторыі Аб’яднання;
• паважліва ставіцца да ўсіх членаў Аб’яднання.
Дакументацыя Аб’яднання
• Палажэнне аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Натхненне”.
• План работы Аб’яднання на год.
• Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.
• Праграмы правядзення пасяджэнняў Аб’яднання.
• Карткі рэгістрацыі членаў Аб’яднання.
• Журнал уліку мерапрыемстваў.
ПАЛАЖЭННЕ аб школьным літаратурна-творчым аб’яднанні “Натхненне”